З-за цёплай зімы ход соку можа пачацца значна раней, чым у мінулым годзе. Калі не будзе моцнага марозу, працу пачнуць ужо на наступным тыдні. Для забора соку ўсё гатова, піша grodnonews.by.
Супрацоўнікі лясгаса ўспамінаюць год, калі нарыхтоўку яны пачалі рабіць нават у сярэдзіне лютага. У мінулым годзе нарыхтавалі больш за 2000 тон. У асноўным сок адпраўляецца на прадпрыемствы вобласці, некаторую частку рэалізуюць насельніцтву.
Каб здабыць сок самастойна, трэба трэба звярнуцца ў лясгас. Вам пакажуць, дзе і як правільна нарыхтаваць сок. Інакш можна патрапіць на «адміністрацыйку».