Няма грошай. Пад Гродна могуць зачыніць дзіцячую конна-спартыўную школу з сотняй коней

Найбуйнейшая конна-спартыўная школа для дзяцей і юнацтва пад Гродна — на мяжы закрыцця. Выхаванцам і іх бацькам абвясцілі, што апошнія заняткі - у траўні, паведамляе ont.by.

У гаспадаркі «Прагрэс-Верцялішкі» (цяперашняга ўласніка школы) сродкаў на ўтрыманне комплексу няма, а будынкі маюць патрэбу ў рамонце. Бацькі ў шоку — закрыццё звядзе на нішто развіццё коннага спорту ў рэгіёне, ды і дзеці да жывёл звыклі. Аграрыі ўсё разумеюць, але іншага выйсця няма.

На трэніроўкі ў конна-спартыўны комплекс гаспадаркі «Прагрэс-Верцялішкі» кожны дзень амаль чвэрць стагоддзя з’язджаюцца дзеці з усяго Гродна і з ваколіц, больш за 30 чалавек. Валерыя Паўлоўская жыве ў Гродне, але праз дзень едзе за 25 км ад горада ў манеж. Рыхтуецца да чарговых спаборніцтваў і жыццё без коннага спорту ўжо не ўяўляе.

Крыты манеж, стайні, больш за сто коней — такой базы ў галіне больш няма нідзе. А галоўнае — заняткі бясплатныя. Калі школа зачыніцца, дзецям проста не будзе куды падзецца.

У гаспадарцы радыкальнае рашэнне тлумачаць з гледжання бізнесу. Спачатку стайні былі прыбытковымі - займаліся селекцыяй, гадавалі коней на продаж. На выручку трэніравалі дзяцей. Але цяпер сітуацыя змянілася. 260 тысяч рублёў на год на ўтрыманне комплексу ўзяць няма адкуль, будынкі даўно маюць патрэбу ў капрамонце.

«Ні спартыўныя коні, ні мясныя практычна нікога не цікавяць. Гэта значыць рынак зачынены. Калі рынак закрыты, мы дзясятак гадоў ужо не займаемся селекцыяй. А што такое спартовая конегадоўля — галоўнае селекцыя. Таму што без селекцыі проста так ездзіць на нейкім там кані - гэта проста пакатацца і пазабаўляцца" — лічыць Васіль Равяка, старшыня сельгаспрадпрыемства» Прагрэс-Верцялішкі".

Няўжо ўсё?

За гэтыя гады выхаванцы аддзялення коннага спорту не раз ўваходзілі ў склад юніёрскай зборнай краіны, займалі прызавыя месцы на спаборніцтвах. Хваляванні бацькоў, як ніхто, разумее трэнер.

Чытайце таксама: В Гродно наградили лучших идеологов колхозов и фабрик. Сколько они получили?

Выратаваць аддзяленне магла б перадача новаму ўладальніку, напрыклад, прафсаюзам. За іх кошт ідзе штомесячная выплата заробкаў трэнерам. Але ўзяць на сябе ўсе выдаткі абласная арганізацыя не можа. Падключыліся да актыўных пошукаў інвестара.

Разглядаюць і іншыя варыянты — перадаць на баланс вобласці або Гродзенскага раёна, прадаць буйному прадпрыемству. Усе прызнаюць: конны спорт — дарагі, элітны. Але гэта не значыць, што ў рэгіёне ім не трэба займацца.

«У чэрвені ў нас адбудзецца яшчэ такая нарада, абмеркаванне перспектыў развіцця аддзялення. Ніякіх афіцыйных запытаў з боку сельскагаспадарчага прадпрыемства не паступала пра закрыццё школы. Наша пазіцыя — дзеці павінны займацца, тым больш у гэтай школы ёсць вынік», — кажа Алег Андрэйчык, начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Такога ж меркавання і бацькі. Яны не пакідаюць надзеі і абіваюць парогі інстанцый. Лёс комплексу ў руках будучага фундатара. Хто гэта будзе і ці ён знойдзецца, пакуль не ясна. Зачыніць нельга пакінуць — дзе з’явіцца коска, павінны вызначыцца да сярэдзіны лета.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025