Белстат абвесціў дату прэзентацыі вынікаў Перапісу-2019, і яна не супадае з абяцанай раней.
На сайце Нацыянальнага прэс-цэнтра размясцілі анонс прэс-канферэнцыі «Аб першых дадзеных перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года». Яна мусіць прайсці ў чацвер, 20 лютага. Вынікі перапісу прадставяць старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Іна Мядзведзева і яе намесніца Жанна Васілеўская.
Раней belta.by паведамляла, што папярэднія выніковыя звесткі перапісу з’явяцца ў вольным доступе да 3 лютага 2020 года, асноўныя — да 1 чэрвеня 2020 года.