Свята «Казюкі» пачнецца 1 сакавіка ў 10.00 на плошчы Леніна. Гасцей будуць чакаць рамеснікі з Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі, а таксама майстры з усёй рэспублікі, піша grodnonews.by.
Кожны жадаючы можа паўдзельнічаць у забаўляльных майстар-класах і стварыць сваімі рукамі творы мастацтва. На кірмашы можна будзе знайсці вырабы з розных матэрыялаў: гліны, саломы, скуры, металу, пацерак.
Таксама будзе забаўляльная праграма. Наведвальнікі змогуць прымерыць на сябе сярэдневяковую прафесію і прадэгуставаць напоі на травах, ягадах і мёдзе.
Кірмаш «Казюкі» ужо больш за 20 гадоў праходзіць у Гродне. Праводзіцца ён ў гонар Святога Казіміра — апекуна рамеснікаў і майстроў.
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…