Мастачка, журналіст і спявак і паэтка. «Тэрыторыя творчасці» раскрыла для гродзенцаў яшчэ чатыры цікавыя асобы

Больш за паўсотні гасцей сабраліся 15 лютага на вечарынцы ў тату-салоне «Адважнае Сэрца». Чацвёра гродзенцаў расказалі гасцям аб сваей творасці. Мастачка і спявачка Дар’я Багаслова прадставіла 10 карцін у медытатыўным стылі і лірычны рэпертуар гурта «Раса мечтателей», журналіст і краязнаўца Руслан Кулевіч расказаў пра кнігі вусных успамінаў ды іх герояў, паэтка Аліна Паўлоўская чытала свае вершы, а Аляксандр (Ленан) Гайваронскі выканаў аўтарскія песні.

Дар’я Багаслова ўжо другі раз удзельнічае у праграме закрытага клуба «ТТ». На першай сустрэчы яна выступіла як музыкантка двух гродзенскіх калектываў і правяла відэа-прэзентацыю адной са сваіх карцін. Гэтым разам госці клуба пабачылі яшчэ 10 работ аўтаркі.

«Дар'я ўспрымае свет і праз гукі, як музыкантка, і праз вобразы, як мастачка, — кажа муж і калега мастачкі Дзмітрый Брытанаў. —  Таму яе карціны такія незвычайныя. Яна не баіцца выкарыстоўваць яркія колеры, на яе карцінах ёсць рэльеф і аб’ём. Яе карціны ствараюць такое непаўторнае касмічнае адчуванне».

Песняй «Зірні за небакрай» на верш гродзенскай паэткі Аліны Паўлоўскай Дарья працягнула сустрэчу клуба. Пасля Аліна прачытала яшчэ некалькі твораў са свайго першага зборніка «За небакраем».

Гродзенскі журналіст і краязнаўца Руслан Кулевіч пазнаеміў гродзенцаў са сваімі кнігамі ды іх героямі, паказаў частку старых фотаздымкаў са сваёй калекцыі.

Аляксандр Гайваронскі, якога ў горадзе ведаюць як фронтмэна кавер-бэнда «Fair Play» раскрыў гасцям «ТТ» новы бок свёй творчасці. Ён спяваў песні, напісаныя на ўласныя вершы.

Наступная сустрэча закрытага творчага клуба адбудзецца праз месяц. Калі хочаце патрапіць на вечарынку — шукайце знаёмства з арганізатарамі.

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025