Больш за паўсотні гасцей сабраліся 15 лютага на вечарынцы ў тату-салоне «Адважнае Сэрца». Чацвёра гродзенцаў расказалі гасцям аб сваей творасці. Мастачка і спявачка Дар’я Багаслова прадставіла 10 карцін у медытатыўным стылі і лірычны рэпертуар гурта «Раса мечтателей», журналіст і краязнаўца Руслан Кулевіч расказаў пра кнігі вусных успамінаў ды іх герояў, паэтка Аліна Паўлоўская чытала свае вершы, а Аляксандр (Ленан) Гайваронскі выканаў аўтарскія песні.
«Дар'я ўспрымае свет і праз гукі, як музыкантка, і праз вобразы, як мастачка, — кажа муж і калега мастачкі Дзмітрый Брытанаў. — Таму яе карціны такія незвычайныя. Яна не баіцца выкарыстоўваць яркія колеры, на яе карцінах ёсць рэльеф і аб’ём. Яе карціны ствараюць такое непаўторнае касмічнае адчуванне».
Песняй «Зірні за небакрай» на верш гродзенскай паэткі Аліны Паўлоўскай Дарья працягнула сустрэчу клуба. Пасля Аліна прачытала яшчэ некалькі твораў са свайго першага зборніка «За небакраем».