Sebastien LE DEROUT, unsplash.com
21 лютага ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Тэлеканал «Беларусь 3» у гэты дзень прапануе цалкам беларускамоўны эфір з найлепшымі тэлепраектамі ўласнай вытворчасці, мастацкімі і дакументальнымі стужкамі на роднай мове, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Гледачоў «Беларусь 3» чакаюць выпускі пазнавальных праектаў, якія адлюстроўваюць розныя бакі нашай спадчыны. Праграма «Жывая культура», якая расказвае пра нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, пакажа выраб традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне, а праект «Артэфакты», які разам з гісторыкамі, археолагамі, краязнаўцамі і калекцыянерамі раскрывае гісторыю матэрыяльных артэфактаў, распавядзе пра Статут Вялікага княства Літоўскага.
Дзякуючы «Архітэктуры Беларусі» гледачы апынуцца ў сядзібе Агінскіх, а «Народны майстар» бліжэй пазнаёміць з жыццём і творчасцю вядомай ткачыхі традыцыйнага беларускага адзення Людмілы Кавалёвай. Увечары гераіняй фільма-партрэта аб таленавітай беларускай моладзі з цыклу «На вышыні» стане паэтка Кацярына Мосэ, а пасля дакументальны тэлефільм «Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака» распавядзе пра творчым лёс сучаснага мастака Паўла Татарнікава.
Сярод фільмаў, якія тэлеканал прапануе да прагляду ў Міжнародны дзень роднай мовы, — гістарычная драма «Анастасія Слуцкая» («Беларусьфільм», 2003), народная камедыя «Свежына з салютам» («Беларусьфільм», 2001), дакументальныя стужкі «Залатыя рыбкі музыкі Станіслава Манюшкі» (Белтэлерадыёкампанія, 2019) да 200-годдзя кампазітара і «Мяжа» («Беларусьфільм», 2019). Усе фільмы «Беларусь 3» пакажа на беларускай мове.
Акрамя таго, гледачы ўбачаць юбілейны творчы вечар заслужанай артысткі Беларусі Тамары Міронавай, запісаны медыяхолдынгам 9 лютага ў Купалаўскім тэатры. Праграму вечара складаюць фрагменты спектакляў з яе ўдзелам.
Таксама 21 лютага тэлеканал павіншуе народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга з днём нараджэння. Маэстра стане госцем праекта «Майстры і куміры», а пасля гледачоў чакае канцэртная праграма «Купала і Колас. Вы нас гадавалі» Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад яго кіраваннем.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…