Пасля рамонту каля Палаца творчасці дзяцей і моладзі з’явіцца пляцоўка для скейтараў, а побач з ёй тэрыторыя для воркаўта. Пра гэта распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык.
Таксама неўзабаве будаўнікі пачнуць апошнюю стадыю рэканструкцыі басейна ў Палацы творчасці і ўладкаванне прыбудовы. Усе працы на аб’екце плануюць завяршыць да верасня 2020 года.
— На будаўнічыя пляцоўкі абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі пасля доўгага перапынку вярнуліся будаўнікі. Басейн, спартыўны зал, воркаўт- і скейтборд — пляцоўкі плануем адкрыць да першага верасня. Добраўпарадкуем і прылягаючую тэрыторыю, — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Руслан Абрамчык.
Першая ў горадзе пляцоўка для скейтараў і аматараў BMX з’явілася ў верасні 2014 гады пад Старым мостам. Праіснавала яна крыху больш за год і зачыніліся. У 2016 годзе скейтараў запрасілі на пляцоўку каля OldCity, але надоўга яны там не затрымаліся. Казалі, што далёка ад цэнтра і нязручныя горкі. Пасля гэтага аматары скейтбордаў і ровараў апынуліся ў цэнтры горада. Сёння іх можна ўбачыць каля драмтэатра і гарвыканкама.