Па дадзеных следства, 38-гадовы гродзенец з верасня 2018 года па кастрычнік 2019 года набываў марыхуану і частаваў ёю непаўналетніх — сваіх вучняў. Мужчына вёў курс «Робататэхніка». Як паведамляе СК, у нейкі момант ён прапанаваў тром са сваіх вучняў спажыць наркотыкі. Частаваў прама ў зале, дзе вёў гурток.
СК правялі расследаванне і прад’явілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
ч.3 арт.328 (незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне, перавозка наркатычных сродкаў),
ч.2 ст. 331 (скланенне да спажывання наркатычных сродкаў і асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, здзейсненае ў дачыненні да двух або больш асоб, заведама непаўналетняй асобы, якая дасягнула васемнаццацiгадовага ўзросту),
ч.1 ст. 332 (прадастаўленне памяшканняў для спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў).
З моманту затрымання мужчына знаходзіцца пад вартай. Матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд. СК падкрэслівае, што гродзенец і падлеткі на наркалагічным уліку не стаялі, раней да адказнасці не прыцягваліся.
Гродзенца затрымалі 4 кастрычніка 2019 года. Расследаванне ішло чатыры месяцы. Калі яго затрымалі, апынулася, што за ім сачылі ўжо паўгода — столькі часу ў кабінеце знаходзілася камера.
Бацькі дзяцей не верылі, што такое магло адбыцца. Казалі, што ні разу не адчувалі ў кабінеце паху марыхуаны або цыгарэт. Яны выказаліся аб выкладчыку станоўча: казалі, кошты ў яго курсу нізкія, а якасць высокая. У планах было арганізаваць збор грошай, напісаць хадайніцтва ў суд, арганізаваць юрыдычную дапамогу і сведчыць у судзе. У абвінавачанага ёсць жонка і трое дзяцей. Малодшаму — каля двух гадоў.