Краіны Балтыі абавязаліся падпісаць дэкларацыю аб намерах не купляць электраэнергію з Астравецкай АЭС, піша n*.by са спасылкай на прэс-службу літоўскага прэм’ера.
«Мы рады, што набліжаемся да агульнай пазіцыі балтыйскіх дзяржаў не купляць электраэнергію з небяспечнай АЭС „Астравец“. Імпарт расійскай электраэнергіі не павінен стаць магчымасцю для імпарту з АЭС „Астравец“. Я таксама не сумняваюся, што разам з Латвіяй, Эстоніяй і Еўракамісіяй мы знойдзем рашэнне адносна належнага кантролю за паходжаннем электраэнергіі, якая паступае ў нашы сеткі з трэціх краін», — сказаў прэм’ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс.
Паводле яго слоў, краіны Балтыі імкнуцца да далейшага развіцця агульнага рынку прыроднага газу ў рэгіёне, улічваючы стратэгічнае значэнне тэрмінала звадкаванага прыроднага газу, які працуе на працягу 5 гадоў у Клайпедзе для дзяржаў і спажыўцоў.
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…