Некаторыя замежнікі спрабуюць схітраваць і адхіляюцца ад маршруту. Напрыклад, адзін турыст, які прыбыў на бязвізавую тэрыторыю «Брэст — Гродна», апынуўся ў Мінску. Апраўдваўся тым, што неабходна было вырашыць нейкія асабістыя справы, паведамляе rgazeta.by.
— За парушэнне міграцыйнага заканадаўства прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць. У адносінах да замежных грамадзян могуць быць ужытыя такія віды адміністрацыйнага спагнання, як папярэджанне, штраф да 50 базавых велічынь або дэпартацыя. Яны думаюць, што галоўнае купіць тур і пасля гэтага іх ніхто не будзе кантраляваць, але гэта не так, — распавядае старшы інспектар аддзялення па грамадзянству і міграцыі Гродзенскага РАУС Вікторыя Фядотава.
За гэтым, дарэчы, павінны сачыць і работнікі турфірм. Турысты ў складзе груп, якія прыбылі па бязвізу, абавязаны прытрымлівацца маршруту. У адваротным выпадку пакараюць турфірму. І такое бывае. У дадзеным выпадку гаворку не вядзем аб непрадбачаных сітуацыях, калі замежнаму госцю, напрыклад, нечакана спатрэбілася медыцынская дапамога і яму неабходна застацца ў бальніцы.
У студзені было прададзена амаль 9 тысяч тураў. У асноўным замежнікі наведваюць бязвізавую тэрыторыю «Брэст — Гродна» ў складзе турыстычных груп. За два месяцы каля 24 тысяч замежнікаў прыбылі на бязвізавую тэрыторыю «Брэст — Гродна». Больш за ўсё сярод іх грамадзян Літвы і Польшчы.
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…