Небяспечныя цукеркі прадавалі ў Гродне. Зноў - з Расіі

У Гродне прадавалі небяспечныя жавальныя цукеркі. Fruzzy Duo з начыннем расійскай вытворчасці праверылі ў акрэдытаванай лабараторыі, паведамілі БЕЛТА ў Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.

— Пры вытворчасці прадукцыі выкарыстоўвалася маслатлушчавая сыравіна з павышаным утрыманнем транс-ізамераў тлустых кіслот, што з’яўляецца парушэннем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза «Аб бяспецы харчовай прадукцыі». Гранічна дапушчальны ўзровень быў перавышаны ў 2,3 разы, — распавялі ў Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.

Спецыялісты растлумачылі, што ўжыванне транс-ізамерах тлустых кіслот прамысловага паходжання, якія ўтвараюцца ў працэсе гідравання алеяў і тлушчаў, стала адной з праблем няправільнага харчавання. Транс-ізамеры тлустых кіслот дрэнна засвойваюцца арганізмам чалавека. Ужыванне ў ежу алеяў з іх утрыманнем павялічвае рызыку ўзнікнення сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Партыі цукерак забароняць да рэалізацыі. Таксама накіравана інфармацыя аб унясенні іх у інфармацыйны рэсурс «Небяспечная прадукцыя», размешчаным на партале Дзяржстандарту.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025