У Гродне ў пятніцу ноччу супрацоўнікі ДАІ затрымалі кіроўцу Citroen, які пабіў 6 прыпаркаваных машын і паспрабаваў з’ехаць. Перад гэтым ён выпіў 0,7 л гарэлкі.
Каля 11 гадзін вечара ў дзяжурную частку ДАІ паступіла адразу чатыры паведамленні аб тым, што на вуліцы Паўднёвая кіроўца мікрааўтобуса пашкодзіў прыпаркаваныя аўтамабілі і з’ехаў у невядомым кірунку. Інспектары прыбылі на месца і знайшлі 6 пашкоджаных аўто: Toyota, два Volkswagen, Skoda, Mercedes і Ford.
А вось сам Citroen з кіроўцам быў знойдзены недалёка ад месца ДТЗ у поле, яго затрымалі відавочцы. Як расказалі ў ДАІ, за рулём быў 37-гадовы мужчына, а аўто выявілася службовым. Медагляд паказаў колькасць алкаголю ў яго арганізме — 4 праміле.
Мужчына распавёў, што напярэдадні здарэння дома выпіў 0,7 літра гарэлкі. А калі выйшаў з кватэры, вырашыў перагнаць службовы аўтамабіль.
Кіроўцу пагражае вялікі штраф, пазбаўленне правоў і, хутчэй за ўсё, рамонт службовага аўтамабіля.