Фота: nauka.vesti.ru
Беларускія медыкі адпрацоўваюць дзеянні на выпадак выяўлення пацыентаў з падазрэннем на каронавірус, паведаміў БЕЛТА міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
«Павінна быць выразная лагістыка. Калі пацыент з прыкметамі віруснай інфекцыі звяртаецца ў прыёмны пакой ці выклікае хуткую і ў анамнезе — наведванне КНР, павінен быць праведзены ўвесь комплекс мерапрыемстваў па яго дастаўцы ў спецыялізаваную ўстанову, ізаляцыі, забора біяматэрыяла, наступнай санапрацоўцы транспарту і месца, куды ён звярнуўся, ахоўнага адзення медперсаналу, які праводзіў транспарціроўку, — сказаў Уладзімір Каранік.
— Наша задача — абараніць медперсанал і насельніцтва ад распаўсюджвання гэтай інфекцыі. Трэніроўкі падвысяць верагоднасць таго, што ў выпадку выяўлення такога пацыента гэта не прывядзе да распаўсюджвання інфекцыі". Планавыя трэніроўкі, па словах міністра, дазволяць выявіць усе шурпатасці і нестыкоўкі.
У Беларусі робяць усё магчымае, каб не дапусціць крытычнай сітуацыі. У прыватнасці, наладжаны кантроль на ўсіх пунктах пропуску — гэта тычыцца і авія-, і аўтамабільнага транспарту. У тых, хто прылятае прамым рэйсам з Кітая, а таксама пры наяўнасці небяспекі інкубацыйнага перыяду без прыкмет хваробы праводзіцца паглыбленае даследаванне для вызначэння магчымага носьбіцтва віруса. Усе пасажыры з прыкметамі віруснай інфекцыі накіроўваюцца для даабследавання, выяўлення дыягназу і аказання меддапамогі.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…