Фота: Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце
Егер паляўнічай гаспадаркі ў Шчучынскім раёне патэлефанаваў дзяржінспектарам і паведаміў, што чуў стрэлы. Позняй ноччу супрацоўнікі Мастоўскай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выехалі ў паляўнічыя ўгоддзі і затрымалі 50-гадовага жыхара Гродна. У яго канфіскавалі самаробную зброю, прызначаную для стральбы кулямі. Больш падрабязна незвычайнае прыстасаванне апісала спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Дзяржінспекцыі Вольга Грамовіч, паведамляе sb.by.
Выглядае «стрэльба» вельмі арыгінальна. Зарады ў яго трэба забіваць шампалом, як мы часам бачым у фільмах пра «Дзікі Захад». Барабан разлічаны на дзесяць зарадаў. Калі нелегала затрымалі, у стрэльбе было чатыры зарада з кулямі. У заплечніку — нож, поліэтыленавыя пакеты і яшчэ пяць зарадаў.
Непадалёк дзяржінспектары знайшлі «выпадкова» згублены самаробны зараджаны пісталет. Пазней падчас ператрусу ў доме ў бацькоў фігуранта і яго ўласным жыллі знайшлі незарэгістраваную гладкаствольную стрэльбу і пнеўматычную вінтоўку, а таксама больш за 150 патронаў да яе. Акрамя таго, падазроныя рогі аленя і 13 кілаграмаў мяса адправілі на экспертызу. Дзяржаўнага пасведчання паляўнічага ва ўладальніка гэтага «багацця» не было, а значыць, i права на паляванне.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…