На Дзевятоўцы, у раёне вуліцы Ліможа, 28 студзеня разбілі сквер і высадзілі 130 сажанцаў дрэваў і кустоў. Раней у студзені некалькі сотняў сажанцаў высадзілі на вуліцы Айчыннай у мікрараёне Альшанка і ў новым скверы каля чацвёртай гарадской бальніцы і новага гандлёвага цэнтра «Трыніці». На 30 і 31 студзеня запланавана высадка больш 100 маладых дрэваў каля падатковай інспекцыі на вуліцы Дубко.
Анамальна цёплая зіма дала магчымасць камунальнікам пачаць азеляненне горада на некалькі месяцаў раней, чым звычайна.
Па словах галоўнага інжынера «Гродназелянбуда» Аляксандра Русака, умовы надвор’я цалкам пасуюць для пасадкі: «Дрэвы яшчэ спяць, а грунт не змерзлы».
Апроч таго, што высадку саджанцаў пачалі на некалькі месяцаў раней, больш нічога незвычайнага ў сітуацыі няма: «Праца ідзе згодна з гарадскім плану азелянення, выконваюцца алейныя і групавыя высадкі дрэваў і кустоў».
Аляксандр Русак распавёў, што дрэвы садзяць «па тэхналогіі» — у лунках мяняецца грунт, на ствалах ставяць абарону ад пашкоджанняў. Пазней, калі грунт ушчыльніцца, прадугледжана падсыпка і рэгулярны паліў.
Для азелянення Гродна сёлета выкарыстоўваюць дрэўцы з пітомнікаў мясцовых лясгасаў. У асноўным гэта клёны і ліпы.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…