У вёсцы Свяцк адбыўся пажар у капліцы, што месціцца на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу Валовічаў, насупраць палаца. Капліца 1889 года пабудовы. Як пацвердзілі ў МНС, гэта адбылося каля 17 вечара 28 студзеня.
Капліца адносіцца да парафіі г. п. Сапоцкіна. Як паведамілі пазней у прэс-службе МНС, пашкоджана мэбля і падлога на плошчы 6 кв. метраў, закураны сцены і столь. Прычыны здарэння пакуль невядомыя, асноўная версія ратаўнікоў - пакінутая без нагляду свечка.
«Пакуль што нічога не ведаю. Гэта не наш будынак, яго арандавалі ў комплекса „Свяцк“, мы толькі адпраўлялі там службы», — патлумачыў ксёндз парафіі Антоній Абухоўскі.

Палац у Свяцку, блізу якога месціцца капліца, пачалі аднаўляць у 2017 годзе. Цалкам адноўленая дах і перакрыцці галерэі, рэканструяваны фасад. Працы цягнуцца дагэтуль, таксама ідзе добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Планавалася, што для наведванняў палац адкроюць летам 2020 года.
