Затрыманы былы начальнік другога ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Уладзімір Ціхіня праз месяц пасля сваёй адстаўкі. Пра гэта паведамляе n*.by са спасылкай на яго сына.
«Бацька быў затрыманы 24 студзеня, знаходзіцца ў СІЗА КДБ», — патлумачыў ён.
Сын сцвярджае, што затрыманне не звязана з атрыманнем хабару.
Уладзімір Ціхіня яшчэ з 1990-х гадоў лічыўся галоўным змагаром са зладзеямі ў законе. Ён быў адпраўлены ў адстаўку ў снежні 2019 года.