volkovysk.by
Для прафілактыкі ДТЗ ДАІ Гародні з 27 студзеня па 31 сакавіка будзе штодня працаваць на аварыйна-небяспечных пешаходных пераходах, а на пераходах каля школ з’явяцца дружыны «стопмэнаў».
Праз анамальную бясснежную зіму і кароткі светлавы дзень у студзені 2020 года абвастрылася сітуацыі з наездамі на пешаходаў пры пераходзе дарог па пераходах. Адбылося 6 такіх ДТЗ, у якіх пацярпелі 6 чалавек, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродна.
Адна з асноўных прычын ДТЗ у 2019 годзе — парушэнні правілаў праезду кіроўцамі пешаходных пераходаў (13.3% ад агульнай колькасці). Зарэгістравана 46 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінулі і 44 атрымалі раненні.
Для прафілактыкі такіх ДТЗ у перыяд з 2020/01/27 па 2020/03/31 будуць забяспечаны штодзённыя адпрацоўкі аварыйна-небяспечных пешаходных пераходаў (у тым ліку рэгуляваных), з прымяненнем сродкаў фота і відэафіксацыі, а таксама транспартных сродкаў без спецыяльнай колераграфічнай афарбоўкі.
На найбольш ажыўленых пешаходных пераходах паблізу ўстаноў адукацыі ў вячэрні час для дапамогі дзецям у бяспечным пераходзе праезнай часткі будуць несці службу добраахвотныя дружыны ў якасці «стопмэнаў».
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…