У Гродне аператыўнікі праз інтэрнэт вылічылі дзяўчыну-падлетка, якая займалася прастытуцыяй.
Як паведаміў начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Кастрычніцкага РАУС Гродна Дзмітрый Грасевіч, супрацоўнікі міліцыі ў сетцы выявілі градзенку, якая неаднаразова аказвала паслугі сэксуальнага характару за грошы. Яе затрымалі. У цяперашні час праводзіцца праверка, па выніках якой дзеянням дзяўчынкі і яе бацькам дадуць прававую ацэнку.
Міліцыя просіць бацькоў праводзіць кантраляваць сацыяльныя сеткі сваіх дзяцей. У выпадку ўстанаўлення падобных фактаў, бацькі могуць ананімна звярнуцца на сайт pomogut.by або ў арганізацыю ЮНІСЕФ, дзе псіхолагі-прафесіяналы кругласуткава аказваюць дапамогу дзецям і падлеткам.