Год прапрацавала кавярня «Пад носам». Невялікае ўстанова на вуліцы Леніна было разлічана ўсяго на 10 месцаў. Яго фішкай былі пітныя супы.

«Крыху больш за год мы прапрацавалі на Леніна. Быццам бы і гістарычная частка горада, добрае месца, але не прыйшоў яшчэ час гэтай вуліцы. Не ідуць пакуль туды людзі. Вуліца не прахадная і кліенты самі казалі, што няёмка ім дабірацца. Менавіта таму мы зачыніліся. У мінус працаваць ніхто не хоча», — распавёў уладальнік Сяргей.

«Не прыйшоў яшчэ час вуліцы Леніна». Закрылася кавярня "Пад носам"Зараз ён з кампаньёнам працуе над наступным праектам і абяцае ў лютым парадаваць гродзенцаў новым барам. Гэтым разам — у прахадным месцы.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life