Два беларусы паспрабавалі правезці ў Літву грузавікі з цыгарэтамі. Мытнікі ўсё ж праверылі іх машыны і ацанілі груз кантрабанды на двух машынах ў 424 тысячы еўра, уключна з падаткамі.
Цыгарэтамі запоўнілі грузавыя Renault і ГАЗ, піша autogrodno.by са спасылкай на pasienis.lt. На пераходзе Райгардас 20 студзеня грузавікі, якія ехалі адзін за адным, праверылі. Груз акуратна палічылі - там была 121 тысяча пачкаў кантрабандных цыгарэт.
Кіроўца першай машыны сказаў, што не перавозіць нічога забароненага. У ходзе праверкі Друскеніцкі памежнікі і мытнікі западозрылі, што «пустая» частка грузавіка візуальна карацей, чым павінна быць. Падазрэнні пацвердзіліся.
Частка грузавога адсека была схаваная за спецыяльна абсталяванай перагародкай. Там знайшлі 65 тыс. пачкаў беларускіх цыгарэт «Фэст».
Яшчэ да завершання першага агляду ў мытнікаў узніклі падазрэнні і наконт другога грузавіка. ГАЗ прыбыў на станцыю Райгардас з Беларусі праз некалькі хвілін пасля першага аўто. У ім знайшлі такое ж сховішча з 56 тыс. пачак «Minsk» і «NZ».
Абодва аўтамабіля і іх кіроўцаў затрымалі. Папярэдняе расследаванне пачалі ў Каўнаскім аддзяленні Мытна-крымінальнай службы, якую ўзначальвае Каўнаская раённая пракуратура.