Фота: pixabay.com
Завазны выпадак малярыі зарэгістравалі ў Гродне. У Гродзенскую абласную інфекцыйную клінічную бальніцу звярнуўся 26-гадовы гродзенец. Першапачаткова ў мужчыны дыягнаставалі вострую рэспіраторную інфекцыю і ліхаманку невядомай этыялогіі. Калі ён паведаміў, што днямі вярнуўся з Афрыкі, было праведзена адпаведнае абследаванне па выкрыцці ўзбуджальніка, паведамляе tvgrodno.by.
Як аказалася, гродзенец знаходзіўся на Мальдывах і па працы выехаў у Анголу — небяспечную па малярыі краіне. Пры гэтым ні да, ні падчас паездкі не прыймаў супрацьмалярыйныя прэпараты, як таго патрабуюць меры прафілактыкі.
У Анголе яго пакусалі камары. Захварэў гродзенец, будучы на Мальдывах. Праз два дні хворы прыляцеў у Гродна і яго шпіталізавалі ў стацыянар. Цяпер яго ўжо выпісалі. Гродзенец знаходзіцца пад наглядам урача, каб выключыць рэцыдыў.
Гэта першы зафіксаваны выпадак малярыі сёлета. Летась былі чатыры прывазныя выпадкі захворвання. Гэта былі падарожнікі і замежныя студэнты.
Вакцыны супраць малярыі не існуе. Перад падарожжам варта ўжываць супрацьмалярыйныя прэпараты, каб пазбегнуць захворвання.
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…