«Дарогі няма, крама зачынілася, але ў горад не паеду». Як жывуць апошнія жыхары выміраючых вёсак пад Гродна

Пясчаная дарога сканчаецца каля вёскі Малыя Бярозаўцы. Яшчэ кіламетр па бездаражы і патрапіш у «Старую вёску». Раней тут жыло каля ста чалавек. Зараз засталося некалькі старых.

«Калі хачу памыюся, калі хачу паем»

Бабе Ваце 89 гадоў. У гэтай вёсцы яна нарадзілася і пражыла ўсё жыццё. Мы прыехалі да яе разам з далёкімі сваякамі сям'і, якія хацелі паглядзець на дом, дзе нарадзілася іх прапрабабка.

«Зараз я вам бульбы ўкапаю, можа курыцу зарубаць, возьмеце? Алiж не, машыну выпацкае крывёй». Баба Ваця збегала ў хату і вынесла па шакаладцы дзецям.

Такія далёкія госці для бабы Ваці рэдкасць. Часцей прыязджае дачка, што жыве ў Шчучынскім раёне. Пару разоў у месяц яна прыязджае дапамагчы маці па гаспадарцы. Мінулай зімой, калі баба Ваця захварэла, дачка забрала яе да сябе. Але праз два тыдні баба Ваця збегла назад: «Тут мне добра, калi хачу памыюся, калi хачу паем…»

Самому маладому — 60, самай старэйшай — 90

Да Гродна ад вёскі Малыя Бярозаўцы 53 кіламетры. Да бліжэйшага пасёлка Астрына — 5.

Да 1995 года тут жылі 72 чалавекі, да 2020 засталося 9 жыхароў. Самы малады ў вёсцы дзед Стась, яму 60 гадоў. Найстарэйшая — баба Тарэза, якой 90. З 33 вясковых дамоў жылымі засталіся 9. Яшчэ тры купілі і выкарыстоўваюць пад дачы.

Раней вёска займала амаль 700 гектараў. Першая яе частка — Альшына, была на краі балота і зараснікаў алешыны. Да 1967 года тут было 8 дамоў і жыло 51 чалавек. Зараз на гэтым месцы толькі лес. Апошні жыхар Альшыны, дзед Малахвей, памёр гадоў 20 таму. Як гэта здарылася, ніхто не ведае. Стары не паказваўся на вуліцы некалькі дзён. Калі суседзі прыйшлі адведаць, знайшлі яго мёртвым.

Другая частка вёскі - Старая вёска — 11 дамоў. Жывуць цяпер толькі ў двух. Ад трэцяй часткі - Новай вёскі - яе аддзяляе паўтара кіламетра ледзь прыкметнай у траве каляіны.

Першы жылы дом 90-гадовай бабы Тарэсы. Амаль год, як яна засталася ўдавой. Успамінаючы мужа, баба Тарэса пачынае плакаць. Цяжка адной, ды і па гаспадарцы дапамагчы няма каму.

Маліцца можна толькі дома

Пакуль быў жывы гаспадар, сям’я трымала каня. Гэта быў адзіны транспарт, якім можна было дабрацца да касцёла ў Астрыне. Цяпер баба Тарэса моліцца толькі дома. Даехаць да касцёла няма чым, а прайсці 5 кіламетраў пешшу няма сіл.

На самай ускраіне вёскі яшчэ год таму жыла апошняя вясковая сям’я — Стась і Гэля. Стась, калісьці знакаміты гарманіст, працаваў лесніком, а Галя была швачкай.

Мінулым летам, калі мы заязджалі ў вёску, Стась прасіў перадаць «начальству» свае просьбы: «Пра дарогу нашу раскажыце ў горадзе, раскажыце, што яе няма».

Не прыйшлося Стасю дачакацца новай дарогі. Неяк восенню запрог каня, паехаў у поле, а па дарозе здарыўся інфаркт. Так Гэля засталася ў Старой вёсцы зусім адна.

Цяпер у Малыя Бярозаўцы да аўтакрамы яна ходзіць пешшу. Па каляіне, што з кожным годам усё гусцей зарастае травой.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025