Следчы камітэт накіраваў у Беларускую федэрацыю футбола дакумент па выніках расследавання крымінальнай справы аб маніпуляванні вынікамі некаторых матчаў сезонаў 2017 і 2018. Абвінавачванні прад’яўленыя і некалькім гродзенскім футбалістам.
У дамоўных матчах было задзейнічана больш за 30 чалавек, сярод іх ёсць і выхаванцы гродзенскага футбола: Аляксей Сучкоў, Ігар Лісіца, Андрэй Штыгель, Сяргей Лявіцкі і Артур Бомбель.
Аляксей Сучкоў, па версіі следства, быў датычны да несумленным гульняў у перыяд выступаў за наваполацкі «Нафтан» і пажыццёва дыскваліфікаваны Беларускай федэрацыяй футбола і абвешчаны персонай нон грата па выніках расследавання «справы аб арганізацыі дамоўных матчаў».
Ігар Лісіца атрымаў штраф у памеры 300 базавых велічыняў (8100 рублёў) і адхілены ад футбола на 3 гады. Андрэй Штыгель, Артур Бомбель і Сяргей Лявіцкі адхіленыя на год і аштрафаваныя на 2700 рублёў кожны.
Старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў пракаментаваў сітуацыю з дамоўнымі матчамі:
— Асацыяцыя катэгарычна не прымае любых махінацый на футбольным полі і вакол яго. Таму разам з праваахоўнымі органамі вядзе актыўную барацьбу супраць «дагаварнякоў». Таму пакаранні, заснаваныя на нашых футбольных законах, часам нават больш суровыя, чым судовыя.
У выпадках з футбалістамі, якія прызналі сваю датычнасць да супрацьпраўных дзеянняў, КДК ужо вынес вердыкт. Аднак мы не выключаем, што пасля заканчэння судовага паседжання, нашы санкцыі могуць быць больш жорсткімі. Максімальна сурова мы паставімся і да тых грамадзян, якія спрабуюць сысці ад адказнасці.
Падкрэслю: АБФФ і далей будзе накіроўваць максімальныя намаганні на выяўленне дамоўных матчаў і адхіленне ад футбола тых, хто падманам спрабуе зарабіць на любімай гульні.
Канчатковае рашэнне па санкцыях у дачыненні да фігурантаў справы, а таксама поўны спіс матчаў, дзе прысутнічала маніпуляванне вынікамі, камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях апублікуе пасля завяршэння судовага працэсу.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…