Часткі цела і вопратку спалілі. Падрабязнасці забойства жанчыны пад Лідай

Двое сабутэльнікаў ў Лідскім раёне забілі жанчыну і раздзялілі цела. Пра гэта паведамілі на сумесным брыфінгу міліцыі, следчых і экспертаў у УУС Гродзенскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Жыхар вёскі Тарнова 3 студзеня распавёў участковаму, што некалькі тыдняў таму знікла яго сужыцелька, 1978 года нараджэння. «Участковы стаў апытваць людзей, высвятляў, хто мог бачыць жанчыну ў апошні раз. З’явілася інфармацыя, што яна магла быць ахвярай злачынства», — расказаў першы намеснік начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Шастайло. Жыхар аднаго з аддаленых дамоў вёскі падчас візіту ўчастковага прызнаўся, што ён сам разам з сабутэльнікам здзейсніў забойства.

У канцы снежня падазраваныя разам з жанчынай распівалі спіртное на хутары. Падчас канфлікту, паводле папярэдняй версіі, жанчыну задушылі. Падазраваныя вынеслі цела на вуліцу, пазней яго раздзялілі. Часткі цела, а таксама сваю вопратку і вопратку ахвяры мужчыны спалілі. Кінулі ў агонь і сякеру, якой раздзялялі труп. Цела ў мяшку закапалі ў меліярацыйным канале ў некалькіх кіламетрах ад хаты.

Цела на месцы адразу выявіць не ўдалося. Ды і другі падазраваны адмаўляў сваё дачыненне да злачынства, таму не выключалася версія аб самаагаворы. Намеснік начальніка УСК па Гродзенскай вобласці Віктар Леган распавёў, што месцы здарэння аглядаліся на працягу некалькіх сутак. Агульны час агляду перавысіў 30 гадзін, працаваць прыходзілася ў складаных умовах надвор’я. Цела на глыбіні каля 1 метра ў мерзлай зямлі ў канаве было выяўлена толькі пры выкарыстанні экскаватара.

Крымінальная справа ўзбуджаная па ч. 2 арт. 139 КК (забойства, здзейсненае групай асоб). Падазраваныя затрыманыя. Адзін з іх — 1983 года нараджэння — ужо меў праблемы з законам, станавіўся фігурантам крымінальных спраў за разбой і прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Другі - 1971 года нараджэння — раней судзімы не быў.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Намеснік начальніка ўпраўлення ГКСЭ па Гродзенскай вобласці Дзмітрый Грыневіч расказаў, што прызначаныя больш за 20 экспертыз, некаторыя адносяцца да катэгорыі комплексных. Высновы экспертыз дазволяць усталяваць абставіны здзяйснення злачынства.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пашыраць зону свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025