28-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з сярэдзіны чэрвеня 2018 года па верасень 2019-га скраў абсталяванне: два стужачных канвееры і ролікі да іх, паведамляе lidanews.by.
Іх выкралі з агароджанай, ахоўнай тэрыторыі, дзе размешчаны вытворчы ўчастак аднаго з мясцовых прыватных прадпрыемстваў. Шкода, нанесеная прадпрыемству, склала больш за 4, 5 тысячы рублёў. Узбуджаная крымінальная справа.