Чытач “АвтоГродно” падзяліўся відэазапісам скандальнага выпадку на польска-беларускай мяжы паблізу пункта пропуску ў Кузніцы. Жанчына ўзяла камень і не давала нецярплівым кіроўцам ўбудавацца ў чаргу.
Але хтосьці на Nissan ўсё ж вырашыў, што намеры жанчыны несур’ёзныя і ўклінаваўся – у адказ у машыну паляцеў цяжкі камень.
Чытач “АвтоГродно” адразу ўдакладніў, што ў той момант яго не было ў салоне аўтамабіля, з якога вялася здымка.
Мяркуючы па каментарах за кадрам, аўтар відэа таксама не хацела стаяць у агульнай чарзе:
– Перад ёй, Сяргей, давай-давай, – раілі пасажыры кіроўцу.
– Куды выварочваць, ты бачыш, які ў яе камень. Яна трапіла па машыне, – запярэчыў кіроўца і з’ехаў у прамым кірунку.


