Пасля навагодніх святаў прыходзіць час падумаць, што рабіць з непатрэбнымі ўжо елкамі. У сталіцы, да прыкладу, у сярэднім застаецца 35 тысяч елак, у Гродне, вядома, іншая колькасць, але таксама значная. Што рабіць з ёлкамі сёлета, распавялі камунальныя службы.
Раней ёлкі прымалі ў заапарку на корм для жывёл. Цяпер у Гродне адмовіліся ад такой ініцыятывы. Да гэтага іх як звычайнае смецце вывозілі на палігоны і закопвалі ў зямлю. У 2020 годзе, як паведамляе grodnoplustv.by, навагоднія елкі збіраюць цэнтралізавана. Усе выкінутыя дрэвы ўтылізуюць.
Сяргей Сямашка, намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскай гарадской ЖКГ, патлумачыў, што елкі будуць перапрацаваныя на дранку, якая пойдзе для абагрэву населенага пункта і ацяплення на прадпрыемствах.
Для гэтага гродзенцаў просяць пакідаць ялінкі 18, 19, 25 і 26 студзеня на кантэйнерных пляцоўках для буйнагабарытнага смецця. Калі такіх няма, то не выкідаць іх у кантэйнеры, а паставіць побач.