10 студзеня ў дацкім горадзе Войнсе гродзенскія хакеісты стартавалі ў фінальным турніры Кантынентальнага кубка і абыгралі польскую «Краковію» — 2:0.

Пераможныя шайбы гродзенцы закінулі ў другім перыядзе.

«Нёман» — «Краковія» 2:0 (0:0, 2:0, 0:0)

галы:
20:57 1: 0 — Хурры (Хільтунен)
26:02 2: 0 — Кіслы (Рэмезаў, Грышанаў, — бол.)

Для гродзенцаў перамога у першым матчы турніру вельмі важна, бо ў суботу чырвона-чорныя ў вячэрнім матчы згуляюць з гаспадарамі спаборніцтваў «Сэндэрюске».