Самому маладому бацьку 18 гадоў, маме — 17. ЗАГС падвёў вынікі года

У аддзеле загс Гродзенскага райвыканкама падвялі вынікі 2019 года. Нямала дзяўчат вырашылі скасаваць шлюб да 31 года. Асноўная колькасць разводаў прыпадае на ўзрост 45−50 гадоў. Праўда, некаторыя, як мужчыны, так і жанчыны, вырашаюцца на такі крок у пенсійным узросце. Самай маладой жонцы, якая рашыла скасаваць шлюб, быў 21 год, жонку — 22. Па заканадаўстве развесціся можна праз месяц пасля заключэння шлюбу. Некаторыя не вытрымліваюць і гэты тэрмін, паведамляе rgazeta.by.

— У лістападзе маладыя распісаліся, выглядалі шчаслівымі, а ўжо ў пачатку снежня жонка пацікавілася, як хутчэй развесціся, — успамінае Людміла Башкевіч. — Былі такія саюзы, якія распаліся праз паўгода.

Жанчыны Гродзенскага раёна часцей за ўсё выходзілі замуж у 24−25 гадоў, мужчыны ажаніліся ў 26−29.

Непаўналетніх жаніхоў ў мінулым годзе не было, а вось сярод нявест пяць дзяўчат вырашылі пайсці пад вянец да свайго паўналецця. Не супраць звязаць сябе вузамі шлюбу і пенсіянеры. Што цікава, жанчыны часцей выходзяць замуж у пенсійным узросце. У большасці выпадкаў за мужчын, якія маладзейшыя за іх на пару гадоў. Прадстаўніцы прыгожага полу часцей, чым мужчыны, вырашаюцца на паўторны шлюб пасля няўдалага першага. Больш было жаніхоў-замежнікаў. Сярод іх грамадзяне Расіі, Украіны, Польшчы.

Упершыню за тры гады хлопчыкаў нарадзілася больш, чым дзяўчынак — 188 і 166 адпаведна. Многія бацькі не абмежаваліся двума дзецьмі. У мінулым годзе, напрыклад, у 67 сем’ях нарадзілася трэцяе дзіця, у 23 — чацвёртае, у 8 — пятае, у 6 — шостае.

Жанчыны часцей нараджалі ва ўзросце 20−30 гадоў, мужчыны станавіліся бацькамі - ад 25 да 35 гадоў. Самому маладому бацьку было 18 гадоў, маме — 17. Некалькі мужчын сталі бацькамі ва ўзросце «50+». Самай сталай маме было 45. Нашы жанчыны сталі часцей нараджаць ад мужчын-іншаземцаў. Сярод пап — грамадзяне Азербайджана, Літвы, Арменіі, Казахстана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і Марока.

Жанчыны жывуць даўжэй за мужчын. Сярэдняя працягласць жыцця дам склала 79 гадоў, прадстаўнікоў супрацьлеглага полу — 69 гадоў. У мінулым годзе ў раёне зарэгістравана 478 смерцяў, 426 чалавек пайшлі з жыцця ў пенсійным узросце, 78 — у працаздольным, у тым ліку 22 — у выніку няшчаснага выпадку. Смяротнасць па-ранейшаму перавышае нараджальнасць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025