Навіны

У Горадні судзяць групоўку наркагандляроў, якая дзейнічала 10 год

У судзе Ленінскага раёну Горадні 9 студзеня пачаўся суд над наркагандлярамі, якія ўвозілі ў Беларусь какаін, мак, насвай, піша С**бода.

Група дзейнічала ў Пінску 10 год

Падсудных трое — жыхары Пінску Аляксей Сергяюк, Міхал Міховіч, Сяргей Жарманаў. Ім ад 32 да 36 гадоў, адукацыя сярэдняя або сярэдняя спэцыяльная. Усе раней былі судзімыя за наркотыкі. Двое жанатыя, маюць малых дзяцей. Пад вартай са студзеня 2019 году.

Зьлева направа: Сяргей Жарманаў (закрывае твар тэчкай), Міхал Міховіч, Аляксей Сергяюк Справу разглядае судзьдзя Алена Пятрова. Дзяржаўны абвінаваўца — Дзяніс Корда.

— На момант затрыманьня працавалі? — спытала судзьдзя ў Сергеюка.

Той замяўся.

— Афіцыйна, — удакладніла судзьдзя.

— Афіцыйна не, — адказаў абвінавачаны.

Ва ўсіх трох падсудных, калі іх затрымалі, не было афіцыйнага працаўладкаваньня.

Яны ўваходзілі ў арганізаваную злачынную групу, якая дзейнічала ў Пінску з 2009 году. Пазьней Сергяюк і Міховіч яе ўзначальвалі.

Фігуранты знаходзяцца пад вартай ужо каля году

Пачыналі з насваю

Падсудныя пачыналі з распаўсюду ў Беларусі насваю, потым стварылі сетку па рэалізацыі насеньня маку з дамешкам макавай саломы. Фасавалі на дробныя партыі і прадавалі.

За ўвесь час існаваньня групы ў яе ўваходзіла ня менш за 8 чалавек. Большасьць зь іх ужо адбываюць пакараньне за збыт наркотыкаў. Як правіла, у групу набіралі маладых людзей зь бедных сем’яў, у якіх былі фінансавыя праблемы.

Сярод удзельнікаў разьмяркоўваліся ролі: прадаўцы часьцяком ня ведалі, хто фасуе і пастаўляе наркотык, хто арганізоўвае працэс. Рабілі захады кансьпірацыі: размаўлялі ў мэсэнджэрах Telegram, Viber, Whatsapp. Аплата праводзілася па безнаяўным разьліку. Наркотыкі перадавалі бескантактава, праз схованкі. Таксама наркотыкі развозілі «наркатаксі» — непасрэдна замоўцу на пэўны адрас.

У 2018 годзе лідэры групы пераарыентаваліся на аптовыя пастаўкі какаіну з Заходняй Эўропы ў Расею транзытам празь Беларусь. Пасьля некалькіх зьдзелак Сергеюка і Міховіча затрымалі ў студзені мінулага году пры збыце больш як 700 грамаў какаіну ў Берасьцейскай вобласьці. Пазьней затрымалі аднаго з актыўных удзельнікаў групы Жарманава.

Міховіч раіцца з адвакаткай перад паседжаньнем

Падпісваўся «Васем Пупкіным»

Жарманаў адказваў за арганізацыю схованак. У інтэрнэце камунікаваў пад уліковым запісам «Вася Пупкін».

Эпізоды іхнай дзейнасьці пракурор пералічваў каля гадзіны.

Сергяюк і Міховіч абвінавачваюцца па ч. 4 арт. 328 («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, зьдзейсьнены арганізаванай групай у буйным памеры»), Жарманаў — па ч. 3 і ч. 4 арт. 328 КК Беларусі. Ім пагражае ад 10 да 20 гадоў пазбаўленьня волі.

Усе трое не адказалі, ці прызнаюць віну.

«Стаўленьне да абвінавачваньня выкажу пазьней, пасьля допыту сьведак і азнаямленьня зь пісьмовымі матэрыяламі справы», — паўтарылі яны завучаную фразу адзін за адным.

Абвінавачаныя таксама выказаліся за тое, каб даваць паказаньні ў канцы разгляду справы. Суд падтрымаў іх жаданьне і пастанавіў спачатку дапытаць сьведак, вывучыць пісьмовыя матэрыялы, а потым дапытаць абвінавачаных.

Суд абвясьціў перапынак у разглядзе справы да 13 студзеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025