Апошнія некалькі гадоў прадпрыемствы і арганізацыі ўдзельнічаюць у конкурсе, дзе прадстаўляюць сваё бачанне навагодняй ялінкі. Удзельніц усталёўваюць у парку Жылібера. У гэтым годзе іх было 52, паведамляе grodnoplustv.by.
Сёлета першае месца заняла елка прадпрыемства «Белкард».
Трэцяе падзялілі два ўдзельнікі: Гродзенскі мясакамбінат і «Гродна Азот».
Юрый Кубараў, член Беларускага саюза дызайнераў, кажа, што ў ялінках прадпрыемствы адлюстравалі сваю дзейнасць, і з кожным годам яны больш сур’ёзна падыходзяць да гэтай забавы. Праўда, некаторыя прадпрыемствы прадставілі такія ж ялінкі, як і ў мінулым годзе. Яны былі зняты з конкурсу.