Mohammad Nasiri, AP 1
Паводле папярэдняй інфармацыі, грамадзян Беларусі на борце ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, не было. Пра гэта паведаміла belta.by са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі. Амбасада Беларусі ў Іране працягвае ўдакладняць сітуацыю.
Сёння рана раніцай ўкраінскі Boeing 737 «Міжнародных авіяліній Украіны», на борце якога знаходзіліся 177 чалавек, разбіўся неўзабаве пасля ўзлёту з аэрапорта Імама Хамейні ў Тэгеране. Самалёт накіроўваўся ў Кіеў.
Іранскае інфармацыйнае агенцтва IRNA са спасылкай на прадстаўніка аэрапорта паведаміла, што ўсе яны загінулі. Гэтую інфармацыю пацвердзіў МЗС Украіны, спасылаючыся на звесткі ад МАУ.
Пра гэтаы Boeing 737−800 вядома, што ён быў пабудаваны ўсяго крыху больш за тры з паловай гады таму. Увесь час, з ліпеня 2016 года, служыў у флоце МАУ, а апошняе планавае тэхабслугоўванне самалёт прайшоў 7 студзеня.
У Кіеў гэты борт павінен быў прыбыць у 08:33. Пры гэтым яго вылет з Тэгерана па нейкай прычыне быў адкладзены на 55 хвілін, піша onliner.by.
Паводле звестак Telegram-канала"Пул первого", Аляксандр Лукашэнка выслаў тэлеграму ў Кіеў з спачуваннямі Зяленскаму і ўкраінцам ў сувязі з крушэннем самалёта ў Іране.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…