У сярэдзіне студзеня на Замкавай, 12а адкрыецца кавярня «Доппио», якая пазіцыянуе сябе як установа правільнага харчавання.
Новая кавярня адкрыецца ў памяшканні, дзе яшчэ нядаўна працавала крама касметыкі, а да яе — мастацкая майстэрня.
«У нас ужо амаль усё гатова, адкрыемся да сярэдзіны студзеня. Кавярня будзе складацца з дзвюх залаў на 18 пасадачных месцаў. Мы сябе пазіцыянуем, як кавярня з правільным харчаваннем. Правільныя дэсерты — гэта да нас.
Акрамя вялікай кававай карты ў нас будуць веганскія і вегетарыянскія пазіцыі, а таксама нізкавуглеводныя і высокабялковыя дэсерты. Дэсертаў каля 15 відаў, без лактозы. Мы выкарыстоўваем толькі натуральныя інгрэдыенты. Будзе некалькі відаў малака, а таксама свежавыціснутыя сокі", — распавёў уладальнік установы Дзмітрый Мароз.
Doppio, у перакладзе з італьянскай, гэта двайны эспрэса. Ён прыгатаваны на падвойнай колькасці молатай кавы і аб’ёмам у два разы больш за стандартную порцыю эспрэса.
На Замкавай ужо працуюць кавярні «Наша кава» і «Проста кава», а таксама піцэрыя «Pizza&Coffee».
На вуліцы Таўлая, 46 адкрываецца ўстанова Kvetka, якая спецыялізуецца на каве і выпечцы. Адкрыццё кавярні…
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…