Нецвярозы мужчына з бензапілой у руках 3 студзеня каля 19:00 прыйшоў на аўтобусны прыпынак. Ён завёў інструмент і стаў крычаць, што знішчыць прыпынак і пакалечыць 36-гадовую жанчыну, якая ў той момант там знаходзілася, паведаміла прэс-служба МУС.
Неўзабаве малады чалавек заглушыў бензапілу і сышоў, а жанчына паведаміла пра гэта ў міліцыю.
Аператыўнікі высветлілі асобу фігуранта, расказаў першы намеснік начальніка Кастрычніцкага РАУС Вячаслаў Дземідовіч. У момант затрымання 22-гадовы раней неаднаразова судзімы гродзенец быў нецвярозы і сваю віну адмаўляў. Але, працверазеўшы, прызнаўся. Айчым падазраванага распавёў,
што такім незвычайным чынам малады чалавек хацеў пазнаёміцца з дзяўчынай.
Матэрыялы перададзеныя ў Гродзенскі міжраённы аддзел следчага камітэта.
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…
Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…
Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…
У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…
Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…