Навіны

«Правільныя дэсерты — гэта да нас». На Замкавай адкрыецца новая кавярня

У сярэдзіне студзеня на Замкавай, 12а адкрыецца кавярня «Доппио», якая пазіцыянуе сябе як установа правільнага харчавання.

Новая кавярня адкрыецца ў памяшканні, дзе яшчэ нядаўна працавала крама касметыкі, а да яе — мастацкая майстэрня.

«У нас ужо амаль усё гатова, адкрыемся да сярэдзіны студзеня. Кавярня будзе складацца з дзвюх залаў на 18 пасадачных месцаў. Мы сябе пазіцыянуем, як кавярня з правільным харчаваннем. Правільныя дэсерты — гэта да нас.

Акрамя вялікай кававай карты ў нас будуць веганскія і вегетарыянскія пазіцыі, а таксама нізкавуглеводныя і высокабялковыя дэсерты. Дэсертаў каля 15 відаў, без лактозы. Мы выкарыстоўваем толькі натуральныя інгрэдыенты. Будзе некалькі відаў малака, а таксама свежавыціснутыя сокі", — распавёў уладальнік установы Дзмітрый Мароз.

Што азначае назва?

Doppio, у перакладзе з італьянскай, гэта двайны эспрэса. Ён прыгатаваны на падвойнай колькасці молатай кавы і аб’ёмам у два разы больш за стандартную порцыю эспрэса.


На Замкавай ужо працуюць кавярні «Наша кава» і «Проста кава», а таксама піцэрыя «Pizza&Coffee».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024