Навіны

«Засталося толькі фота». Аўтар «запіскі ў танку» шукае гродзенку, з якой хадзіў на танцы 50 гадоў таму

Пра «сына ўзбекскага народа» Чары Эшбоева ў Гродне даведаліся летам 2019. У гэты час рамантавалі ўсталяваны на Савецкай плошчы танк. Унутры машыны знайшлі запіску, пакінутую салдатамі-рамонтнікамі ў лістападзе 1967 года. Журналісты з Гродна і Узбекістана аб’ядналі намаганні, каб знайсці салдата. Уражаны поспехам пошуку, Чары бобо звярнуўся да журналістаў з просьбай, якую ўжо амаль страціў надзею спраўдзіць.

Чытайце таксама: Помніце запіску знойдзеную летам у танку на Савецкай? Мы знайшлі яе аўтара!

У дзембельскім альбоме Чары Эшбоева захаваліся не толькі фотаздымкі былых саслужыўцаў і камандзіраў. Сярод картак аказалася і фота гродзенскай дзяўчыны. Прозвішчы аднапалчан праз 52 гады пасля службы Чары бобо забыўся. Але імя дзяўчыны памяць захавала.

«Гэта Таня Смірнова»

«Званіў нашаму дзеду, каб павіншаваць з Новым годам, — піша ўзбекскі журналіст Батыр Цеміраў, — то ён распавёў, што ў 67−68 гадах у Гродне сустракаўся з васьмікласніцай, дзяўчынай 15−16 гадоў. У іх было чыстае, светлае каханне, пра якое ён памятае ўсё жыццё».

Па словах Чары Эшбоева, дзяўчына на той час вучылася ў школе і адначасова працавала на тэкстыльным камбінаце. «Мы часам сустракаліся дома ў яе цёткі, а потым хадзілі разам на танцы. Дапамажыце яе знайсці».

Дапамажыце знайсці

Адслужыўшы ў войску, Чары Эшбоеў вярнуўся на радзіму і больш ніколі не быў у Беларусі. Ён працаваў шафёрам, ажаніўся і стварыў вялікую сям’ю. Разам з жонкай яны выгадавалі сямёра дзяцей.

Некалькі год таму ён страціў зрок. Па словах блізкіх Чары Эшбоева, пасля того, як знайшлі запіску ў танку, ён вельмі часта расказвае пра Гродна, часамі ледзь стрымліваючы слёзы ад эмоцый.

Магчыма, нехта з гродзенскіх старажылаў пазнае дзяўчыну на фотаздымку і зможа нешта распавесці пра яе лёс? Год нараджэння Таццяны Смірновай — каля 1950. Таксама верагодна, што зараз у яе іншае прозвішча. Дапамажыце спраўдзіцца яшчэ адной цікавай гісторыі пра памяць, маладосць, пачуцці і Гродна.

***

Перад Новым годам журналісты з Hrodna.life перадалі для Чары Эшбоева і яго сям'і гродзенскія падарункі і сувеніры. Будзем радыя парадаваць яго і ўсіх, што зацікавіўся лёсам аўтара «запіскі з танка» працягам гісторыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024