У канцы 2019 года на вуліцы Карбышава, 24 быў усталяваны першы ў Гродне кантэйнер Чырвонага Крыжа для збору чыстага адзення і абутку. Рэчы арганізацыя перадае тым, хто жыве ў нястачы.
Дабрачынную ініцыятыву рэалізавалі дзякуючы спонсарскай дапамозе прадпрыемства «Гроднагандальмаш».
«Кантэйнер усталявалі каля месяца таму. Супрацоўнікі Чырвонага Крыжа адкрываюць яго паводле запаўняльнасці. Змесціва размяркоўваем сярод людзей у патрэбе», — распавялі Hrodna.life у Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
Кантэйнер ужо двойчы запаўняўся. Усталёўваць дадатковыя кантэйнеры ў Гродне пакуль не плануецца.
Такія ж кантэйнеры для чыстага адзення і абутку ўжо ўсталяваны ў Мінску і Гомелі.
Абутак у іх трэба класці ва ўпакоўцы, напрыклад у пакеце.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…