На Новы год сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

Парывы ​​ветру могуць дасягаць 15−20 м/с. Першы дзень надыходзячага года таксама будзе ветраным, прагназуюцца невялікі снег, слабая мяцеліца, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 0 … -5 градусаў, удзень — ад -2 да +3 градусаў, паведамляе rgazeta.by.

У чацвер, 2 студзеня, у асобных раёнах вобласці пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер захаваецца, але парывы ​​будуць слабейшыя — да 14 м/с. У начныя гадзіны слупкі тэрмометраў пакажуць -4…+ 1 градус, днём — ад 0 да +5 градусаў.

У пятніцу пераважна без ападкаў. Ноччу тэмпература паветра складзе -4…+ 1 градус, днём — ад +1 да плюс 6 градусаў.

У суботу сіноптыкі прагназуюць мокры снег, дождж, слабыя туман і галалёд. Уначы будзе ад -4 да +1 градуса, днём — ад -2 да +3 градусаў.

У нядзелю, 5 студзеня, часам чакаюцца невялікі снег, мокры снег, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. У начныя гадзіны слупкі тэрмометраў пакажуць −1…−6 градусаў, удзень — 0…+5 градусаў, паведамілі ў Гроднооблгидромете.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025