Фота: vk.com/uvdgrodno
Гродзенец з балкона сваёй кватэры кідаў сякеру і нажы ў бок пляцоўкі, на якой гулялі дзеці. Ніхто не пацярпеў. Яго асудзілі на тры гады абмежавання волі.
Міліцыя Гродна распавяла і пра іншыя распаўсюджаныя выпадкі хуліганства. У Мастах мужчына з балкона трэцяга паверха выкінуў бутэльку з-пад гарэлкі. Яна трапіла ў жанчыну, якая праходзіла міма дома па тратуары. Мужчыне прысудзілі па ч.1 арт.339 КК штраф у памеры 30 базавых велічынь.
Ноччу ў адной з вёсак Іўеўскага раёна мужчына пашкодзіў сем платоў, б’ючы па ім і адрываючы ад пралётаў штыкеціны. За гэта і крадзеж, які ён здзейсніў месяц таму, яму прызначылі штраф у памеры 60 базавых велічынь.
Усе парушальнікі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Падобныя прыклады не адзінкавыя.
У Гродзенскай вобласці у 2019 годзе зарэгістравана больш за 240 хуліганстваў. Гэта крыху менш, чым у мінулым. Звычайна гэта пашкоджанне маёмасці, у тым ліку аўтамабіляў ноччу.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…