Падапечныя Сяргея Пушкова 30 снежня ў Гродне апынуліся мацней за жлобінскі “Металург” – 3:0. Апошні матч 2019 года “Нёман” праводзіў у эксклюзіўнай каляднай форме, якая затым была прададзеная на дабрачынным аўкцыёне сярод заўзятараў.
“Нёман” – “Металург” – 3:0 (0:0, 3:0, 0:0)
1:0 – 21:40 Рэмезаў (Ляўша, Кіслы)
2:0 – 25:27 Сцяпанаў
3:0 – 39:12 Туркін (Грышанаў)
У перапынку матчу на лёдзе “Нёман” разыграў калядныя джэрсі. Джэрсі Ігара Варывончыка набылі заўзятары за 200 рублёў, а Аляксандра Маляўкі за 350. Усе атрыманыя грошы пойдуць на дабрачыннасць. Таксама ў бліжэйшы час будуць разыграны і іншыя калядныя джэрсі гульцоў “Нёмана”.




















