Абстрактныя карціны гродзенскага мастака па-суседству з дызайнерскай пліткай можна пабачыць у салоне STONEHOUSE. Гэта ўжо трэцяя сумесная акцыя салона і праекта «Майстэрні гродзенскіх мастакоў». Ягор Коткін расказаў Hrodna.life, чаму плануючы абнаўленне інтэр'ера варта дадаць у яго жывапісныя палотны.

«Ідэя праводзіць мастацкія выставы на фоне будаўнічых матэрыялаў прыйшла да нас з Захаду. Там гэта даўно прынята. Для нас гэта новае, але мне падабаецца», — кажа мастак. — У галерэі карціны існуюць самі па сабе, асобна. Тут яны дэмантструюцца ў інтэр'еры. Адразу відаць, як карціны спалучаюцца з дызайнам. На яго фоне кожная выява саліруе, гэта супер. Розныя па колеру і па тэхніцы працы ўдалося ўпісаць у адпаведныя месцы інтэр'ера. На фоне падабранай пліткі кожная карціна загучала па-свойму".

Мастацва на фоне дызайну. Выстава Ягора Коткіна адкрылася ў будаўнічай краме


Карціны побач з пліткай: выстава Аляксандра Сільвановіча адкрылася ў будаўнічай краме


Карціны малююцца «самі сабой»

Свае працы Ягор Коткін адносіць да абстрактнага сімвалізму. «Гэта калі малюеш колеравымі плямамі і праца існуе як цэласны вобраз. Тут не трэба разглядаць асобныя дэталі. Спалучэнне колераў, глыбіня і насычанасць дазваляюць счытаць эмоцыю». Назвы ў працаў Ягора адпаведныя «Новае набліжаецца», «Святыня», «Кветка лотасу падымаецца» ці «Крыніца энергіі». Яго свет - гэта «не толькі тое, што ляжыць на паверхні». Да слова, на пачатку працы мастак і сам не вадае, што атрымаецца ў выніку і як будзе называцца. «Пачынаю нават без эскіза, малюецца ўсё само сабой. Месяц, два — слой за слоем. А потым у апошнюю ноч даспявае, і я разумею — яно. Узяў і падпісаў.»

Мастацва на фоне дызайну. Выстава Ягора Коткіна адкрылася ў будаўнічай краме
Ягор Коткін у майстэрні, панарамны здымак

Мастацтва надае інтэр'еру душу

Мастацкія працы, меркаваннем Ягора, дадаюць інтэр'еру душу. «Ва ўсіх розныя падыходы да выбару. Нехта па колерах выбірае, нехта па стылю інтэр'ера, колеру, эмоцыях. Часам гаспадар купляе карціну, бо хоча ўнесці ў памяшканне менавіта гэты насторой».

Мастацва на фоне дызайну. Выстава Ягора Коткіна адкрылася ў будаўнічай краме

Колеры на карцінах Ягора вельмі яркія і прыцягальныя. На фоне мясцовых пейзажаў з «мільёнам адценняў шэрага яны выглядаюць амаль фантастычнымі. „Мне проста толькі такімі колерамі малюецца“, — тлумачыць мастак. — Такі ў мяне душэўны стан. Заўжды лёгка, цёпла, весела». Нават да цяжкасцяў Ягор ставіцца станоўча: «Чым цяжэйшыя выпрабаванні выпадаюць у жыцці, тым боль магчымасцяў яны адкрываюць. Калі ўвесь час ныць, то ўсё застанецца кепска. А калі парадавацца непрыемнасцям, то іх энергія пачынае працаваць на цябе».

Мастацва на фоне дызайну. Выстава Ягора Коткіна адкрылася ў будаўнічай краме

Берарусы ўжо выраслі са стандартных еўрарамонтаў

Жывапіс, на думку мастака, існуе на стыку зямнога і духоўнага, як мосцік паміж імі. Мастак фарбамі пераносіць эмацыйны стан у рэальны свет. «Канапы, шафы, крэслы — гэта ўсё вельмі простае, адчувальнае. Карціна надае інтэр'еру новыя шансы і сэнсы, робіць інтэр'ер жывым, ставіць кропку, як вішанька на торце».

Мастацва на фоне дызайну. Выстава Ягора Коткіна адкрылася ў будаўнічай краме

Цікавасць да мастацкіх працаў у апошні час больш высокая. «Зараз людзі думаюць не толькі пра тое, каб дома было цёпла і было чым накарміць дзяцей. Гэты этап ужо пройдзены. Краіна вырасла са стандартных еўрарэмонтаў. З’явіліся добрыя дызайнеры, каторыя ствараюць добрыя інтэр'еры, што патрабуюць добрага жывапісу».

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life