У Расіі набірае абароты скандал вакол арганізатара моладзевых ваенных гульняў Ігара Талсташэіна. На 47-гадовага мужчыну завялі крымінальную справу «Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару», піша n*.by.
Гісторыя закруцілася, калі ў Маскве сышла з дома 12-гадовая дзяўчынка. Яе шукалі тры дні.
Аказалася, што напярэдадні яна пазнаёмілася ў інтэрнэце з дарослым мужчынам і адправіла яму здымкі сваіх палавых органаў. Пры асабістай сустрэчы ён пераканаў дзяўчынку ўцячы з дома. А пасля арандаваў кватэру і там заняўся з ёй сэксам. Прычым дзяўчынка брала за гэта грошы.
Калі мужчыну вылічылі і затрымалі, у яго мабільніку знайшлі перапіску з сотнямі дзяўчынак, маладзейшымі за 14 гадоў.
Як паведамілі «Камсамольскай праўдзе» крыніцы, блізкія да следства, у Талсташэіна была палавая сувязь з 9-гадовай жыхаркай Беларусі. Ён пазнаёміўся з ёй у сацсетках, а пасля прыехаў да яе ў госці ў Гродна. Мяркуючы па перапісцы і паказаннях падазраванага, дзіця таксама брала грошы за інтым.
Дзяўчынка з добрай сям'і. Па інфармацыі расійскіх сілавікоў, цяпер справай займаецца беларуская міліцыя.