З вечара 31 снежня па 2 студзеня гродзенскія таксісты плануюць павысіць цэны на свае паслугі. Ужо дакладна тарыфы падвысяць тыя таксісты, якія працуюць ад борта. Афіцыйныя перавозчыкі пра павышэнне яшчэ не паведамлялі.
Так, кошт паслуг таксі ад борта з 31 снежня (18:00) па 2 студзеня (11:00) будзе 10 рублёў за пасадку, за кожны наступны кіламетр кошт 1 рубель, хвіліна прастою — 40 кап. Паездкі за горад будуць агаворвацца на месцы. У сярэднім пасадка абыйдзецца таксама ў 10 рублёў, а кожны наступны км 1,5 рубля.
Афіцыйныя перавозчыкі пра падвышэнне коштаў у навагоднюю ноч пакуль не паведамляюць, але традыцыйна і яны падымаюць тарыфы на свае паслугі. «АвтоГродно» сочыць за развіццём падзей і 31 снежня апублікуе традыцыйны агляд коштаў. У дыспетчарскіх фірмаў ёсць некалькі варыянтаў:
— 6 рублёў да 3 км;
— 8 рублёў да 4 км;
— 10 рублёў да 5 км;
— альбо ад 0.80/1р /1,20 за кіламетр.
Чакаецца, што перадзамова будзе каштаваць ад 15−20 рублёў, а «Цвярозы кіроўца» абыдзецца ў 10 рублёў (пасадка), па 3 рубля за кіламетр і па 20 рублёў за гадзіну прастою.