19-гадовага Гулжыгіта Алыкулава, які з 2019 года выступае за «Нёман», у Кыргызстане прызналі найлепшым гульцом. Цырымонія ўзнагароджання праходзіла ў Бішкеку 23 снежня.
Згодна з рашэннем спецыяльнай камісіі з Федэрацыі футбола Кыргызстана найлепшым футбалістам 2019 г. прызнаны Гулжыгіт Алыкулаў. На званне найлепшага футбаліста года таксама прэтэндавалі абаронца мінскага «Дынама» Валерый Кічын і паўабаронца бангладэшскага «Абахані Лімітэд» Эдгар Бернхардт.
Чытайце таксама: Алыкулов хочет в Европу и «Неман» готов его отпустить
Алыкулаў у 2019 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную Кыргызстана і паспеў згуляць за яе 5 гульняў, у якіх забіў два галы. Таксама ў яго актыве 23 гульні за «Нёман» у чэмпіянаце Беларусі, у якіх ён забіў 4 мячы.