Гродзенскі заапарк стаў новым домам для індыйскага дзікабраза, сямейкі сурыкатаў і кацінага лямура. Жывёлы прыехалі з парку птушак “Вераб’і” ў Калужскай вобласці, распавядаюць у інстаграме гродзенскага заапарка.

Дзікабраз пасяліўся ў павільёне “Дробныя млекакормячыя”, а лемур і сурыкаты – у павільёне «Малпы». Дзікабраз і сурыкаты ўжо знаходзяцца на аглядзе, а вось лямур будзе праходзіць працяглую адаптацыю да новых умоў. Для яго прыгатаваны велізарны вальер, да якога малому яшчэ трэба будзе звыкнуць.

Супрацоўнікі ў бліжэйшыя дні пачнуць паступова знаёміць яго з новым месцам рассялення. Усім навасёлам ўсяго па пяць-шэсць месяцаў. Сурыкаты і дзікабраз пакуль не атрымалі імёнаў, а вось лямур ўжо носіць імя Глобус.

https://www.instagram.com/p/B6SgFLLH-oA/