Арганізатару акцыі супраць інтэграцыі прысудзілі 45 базавых. У знак пратэсту ён парваў Канстытуцыю

23 снежня Мікалая Саляніка прысудзілі ў судзе Кастрычніцкага раёна да штрафа ў 45 базавых (1147, 5 рублёў). Яго судзілі па двум правапарушэнням па арт.23.34 КоАП РБ: за публічны заклік да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і непасрэдны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. За заклік ён атрымаў 23 базавых, і за ўдзел — 22.

Падтрымаць актывіста прыйшлі каля 15 чалавек — журналісты, праваабаронцы, актывісты. Саляніка судзіла суддзя Алена Тоўсцік-Самойлава. Сведкамі былі супрацоўнікі РАУС, якія здымалі акцыю на відэа — Шутовіч, Кейзер і Пруднікаў. Яны расказалі, як і калі ўбачылі допіс Саляніка ў фэйсбуку і пацвердзілі, што ён прысутнічаў на акцыі. Суддзя звярнула ўвагу, што Мікалай мае другую групу інваліднасці.

Перад пачаткам паседжання актывіст папрасіў пра адвод суддзі.

— Суд прызначаны Указам прэзідэнта, які не мае паўнамоцтваў. Мы яго не выбіралі і ён не мае паўнамоцтваў. Я вам не давяраю, — заявіў Салянік.

Суддзя ў адводзе адмовіла.

Судзя зачытала два складзеныя пратаколы. У першым сказана, што Мікалай Салянік у фэйсбуку заклікаў людзей выйсці на акцыю. У другім — што ён 15 снежня ў 14.50 прыняў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, публічна выяўляючы свае меркаванне наконт грамадска-палітычнага жыцця па пытанню інтэграцыі Беларусі і Расіі. Узгадалі і пра бел-чырвона-белы сцяг, які быў на Саляніку.

Салянік прызнаў, што ён заклікаў людзей збірацца на акцыю і ўдзельнічаў у мерапрыемстве. Але ён кажа, што не бачыць у гэтым правапарушэнняў. Мікалай спасылаўся на артыкулы Канстытуцыі РБ, якія гарантуюць незалежнасць краіны. Ён сказаў, што не пытаў дазвол на правядзенне акцыі ў гарвыканкаме, бо быў упэўнены, што яго не дадуць. Сярод іншага Мікалай сказаў, што хацеў такім чынам падтрымаць прэзідэнта ў перамовах.

У знак пратэста супраць прысуду актывіст парваў Канстытуцыю ў зале суда. Ці будзе ён абскарджваць рашэнне суда, Мікалай пакуль не ведае.

www.facebook.com/100 023 292 443 884/videos/572 775 920 175 484/

Мікалая Саляніка дапыталі 21 снежня ў 10.10. Да гэтага пад яго пад’ездам два дні дзяжурылі супрацоўнікі РАУС. Такім жа чынам 20 снежня затрымалі і асудзілі Вадзіма Саранчукова, Сяргея Верамеенку, Ежы Грыгенчу і Уладзіміра Арцымана.


Штрафы ад 10 да 30 базавых. Гродзенскіх актывістаў судзілі за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй


Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025