Навіны

Маладыя беларусы патлумачылі, чаму прыйшлі на пратэст у Мінску з чырвона-зялёнымі сцягамі

Некалькі ўдзельнікаў пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй прыйшлі на мітынг з афіцыйным сьцягам Беларусі. С**бода пагаварыла з імі.

«Іншыя краіны ведаюць нашую краіну менавіта пад гэтым сьцягам. Мы за незалежнасьць Рэспублікі Беларусь, і гэта сымбаль незалежнай дзяржавы. Я вырашыў падтрымаць людзей, якія баяцца выходзіць пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Хацеў бы, каб людзі ўсе аб’ядналіся. Няма розьніцы, пад якім гэта будзе сьцягам. Я хачу, каб у нас была нацыя, а не насельніцтва», — сказаў хлопец у жывым відэаэфіры С**боды.

Яшчэ адна дзяўчына сказала, што ёй важна было паказаць, што «ўсе мы едныя, што ўсе мы беларусы».

«Ня важна, па-расейску мы гаворым ці па-беларуску. Каб не было прапаганды, якая б казала нам, што ёсьць правільныя, а ёсьць няправільныя. Галоўнае, што робіць наш краінай — гэта наша зямля, традыцыі, мэты і каштоўнасьці».

Акцыя пратэсту, не санкцыянаваная менскімі ўладамі, стартавала на Кастрычніцкай плошчы і прайшла шэсьцем праз цэнтар Менску. Праваабаронцы зь «Вясны» налічылі ў розныя моманты акцыі да 1600 удзельнікаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025