За выбух петарды мужчына атрымае 15 сутак ці штраф 30 базавых

Днём мужчына вырашыў «стрэльнуць» каля крамы. Цяпер яму пагражае арышт да 15 сутак альбо штраф ад 2 да 30 базавых велічынь (да 765 рублёў). За выкарыстанне піратэхнікі ў грамадскіх месцах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 17.1 «Дробнае хуліганства», паведамляе rgazeta.by.

У мінулым годзе ў Гродзенскім раёне за выбух петард да адказнасці былі прыцягнутыя два чалавекі. Аб парушальніках ў міліцыю паведамілі грамадзяне. Калі такое правапарушэнне зробіць дзіця да 14 гадоў, то да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуць бацькоў.

Калі пры выкарыстанні піратэхнічных сродкаў будзе нанесена значная шкода здароўю або маёмасці навакольных, то парушальнікам можа пагражаць крымінальная адказнасць.

Запускаць феерверкі можна на адкрытай мясцовасці, далей ад будынкаў, збудаванняў і аўтамабіляў. Пры гэтым неабходна адысці на бяспечную адлегласць. Не забудзьцеся перад запускам прачытаць інструкцыю. У ёй павінна ўтрымлівацца інфармацыя не толькі пра тое, як выкарыстоўваць выраб, але і што рабіць у тым выпадку, калі ён не спрацаваў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025